Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік НАТО заклікаў падтрымаць адзіную сыстэму ПРА


Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн заклікаў краіны альянсу падтрымаць стварэньне адзінай сыстэмы проціракетнай абароны. Выступаючы сёньня ў Брусэлі на пасяджэньні міністраў абароны і замежных спраў краін НАТО, Фог Расмусэн адзначыў, што меркаваныя фінансавыя выдаткі на праграму цалкам прымальныя.

Удзельнікі сустрэчы абмяркоўваюць праект новай стратэгічнай канцэпцыі Паўночнаатлянтычнага саюзу. Чакаецца, што ў ім будзе зроблены акцэнт на новыя пагрозы, уключна з магчымым ракетным нападам з боку варожых дзяржаў, а таксама на тэрарызм і кібэратаку.

Канчатковы варыянт канцэпцыі павінен быць ухвалены на лістападаўскім саміце НАТО ў Лісабоне.
XS
SM
MD
LG