Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыянты ўварваліся ў Акропаль, які блякавалі маніфэстанты


У сталіцы Грэцыі Афінах паліцыя праз бакавы ўваход ўварвалася на тэрыторыю Акропалю. Галоўны ўваход у яго блякуюць каля 100 супрацоўнікаў Міністэрства культуры. Яны патрабуюць выплаты амаль двухгадовай запазычанасьці па зарплаце.

Паліцыянты спэцыяльнага прызначэньня пачалі дзеяньні пасьля таго, як суд пастанавіў, што маніфэстанты перашкаджаюць турыстам наведваць самае папулярнае ў Грэцыі месца.

У краіне сыстэматычна праходзяць акцыі пратэсту і страйкі супраць урадавай антыкрызіснай праграмы, накіраванай на рэзкае зьніжэньне выдаткаў, найперш у бюджэтнай і сацыяльнай сфэрах.
XS
SM
MD
LG