У Казахстане адсутнічаюць беспасярэднія перадумовы для зьяўленьня тэрарыстычных груп, але пагроза тэрарызму ёсьць цалкам рэальнай. Пра гэта сёньня заявіў старшыня Камітэту нацыянальнай бясьпекі Казахстану Нуртай Абыкаеў падчас канфэрэнцыі АБСЭ ў пытаньнях прадухіленьня тэрарызму ў Астане.
Паводле ягоных словаў, апошнім часам назіраецца відавочнае памкненьне асобных міжнародных тэрарыстычных груп і арганізацый да Цэнтральнай Азіі, у тым ліку да Казахстану, што і павялічвае ўзровень пагрозы для краіны.
Таксама Нуртай Абыкаеў заявіў, што ёсьць выпадкі ўцягваньня казахстанцаў у тэрарыстычную дзейнасьць і распаўсюджваньня на тэрыторыі Казахстану радыкальнай ідэалёгіі.