У Чылі працягваецца эвакуацыя 33-х гарнякоў, больш за два месяцы зьняволеных глыбока пад зямлёю пасьля абвалу на шахце. Ратаўнікі паднялі ўжо 18 шахтароў пры дапамозе спэцыяльнай капсулы, што апускаецца ў шахту на глыбіню 625 мэтраў. Прэзыдэнт Чылі Сэбаст’ян Піньера знаходзіцца на месцы падзеяў і вітае ўратаваных гарнякоў:
“Гарнякі прадэманстравалі, што калі Чылі яднаецца – а мы заўжды так робім ва ўмовах небясьпекі, – мы здатныя на вялікія зьдзяйсьненьні. І нашая краіна паказвае сябе ў найлепшым сьвятле ў самы неспрыяльны час”.
Мяркуецца, што апэрацыя для ўратаваньня 33 гарнякоў працягнецца да чацьвярга. Зьняволеныя пад зямлёю шахтары паставілі рэкорд выжываньня ў найцяжэйшых умовах пасьля аварыі, што здарылася 5 жніўня. Толькі праз 17 дзён пасьля здарэньня яны здолелі падаць на паверхню зямлі паведамленьне, што ўратаваліся ў аварыйным падземным памяшканьні.