Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клінтан заклікала Косава да дыялёгу


Дзяржаўная сакратарка ЗША Гілары Клінтан візытам у Косава завяршыла сёньня паездку па балканскіх краінах. У Прышціне Клінтан спаткалася з косаўскімі кіраўнікамі і прадстаўнікамі грамадзкасьці.

Дзяржсакратарка ЗША зноў выказала падтрымку незалежнасьці Косава, абвешчанай у лютым 2008 году, аднак заклікала косаўскія ўлады да дыялёгу з Сэрбіяй. З аналягічным зваротам Гілары Клінтан выступіла напярэдадні ў ходзе візыту ў Бялград, дзе правяла перамовы з прэзыдэнтам Сэрбіі Борысам Тадзічам.

Раней дзяржсакратарка ЗША наведала Босьнію і Герцагавіну.
XS
SM
MD
LG