Генэральны пракурор Тэгерану заявіў аб арышце пяцярых падазраваных у шпіянажы на карысьць «ворагаў» – як мяркуецца, ЗША і Ізраілю. Хто менавіта арыштаваны, пракурор не ўдакладніў. Дата суду таксама не называецца. Паводле Абаса Джавары Далятабадзі, падазраваныя перадалі інфармацыю аб іранскай касьмічнай праграме, а таксама дадзеныя ў сфэры кампутэрных тэхналёгіяў, абароны і эканомікі.
Раней кіраўнік іранскіх спэцслужбаў Хейдар Масьлехі заявіў, што ўлады арыштавалі некалькіх шпіёнаў, якія пастаўлялі ў іншыя краіны інфармацыю аб ядзернай праграме Ірану.
Раней кіраўнік іранскіх спэцслужбаў Хейдар Масьлехі заявіў, што ўлады арыштавалі некалькіх шпіёнаў, якія пастаўлялі ў іншыя краіны інфармацыю аб ядзернай праграме Ірану.