Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чылійскіх шахтароў ратуюць (жывая трансьляцыя)



У Чылі ідзе апэрацыя па эвакуацыі 33-х гарнякоў, якія правялі больш за два месяцы глыбока пад зямлёю пасьля абвалу на шахце. Выратавальнікі дастаўляюць шахтароў на паверхню пры дапамозе спэцыяльнай капсулы, у якой пацярпелых па адным падымаюць на паверхню зямлі.

Для гэтага выратавальнікі адмыслова прасьвідравалі асобную шахту глыбінёй 625 мэтраў. 5 жніўня пасьля абвалу на шахце для золатаздабычы гарнякі лічыліся загінулымі. Толькі праз 17 дзён пасьля здарэньня яны здолелі падаць на паверхню зямлі паведамленьне аб тым, што ўратаваліся ў аварыйным падземным памяшканьні.

Гарнякі правялі пад зямлёй 69 дзён – і гэта рэкорд у такой аварыйнай сытуацыі. У штольню былі пракладзеныя тры вузкія сьвідравіны, па якіх падаваліся вада, харчаваньне і лекі. Шахтарам таксама перадалі настольныя гульні і кнігі, каб яны не ўпадалі ў дэпрэсію. Увесь гэты час людзі знаходзіліся на пятачку, памерам, ня большым за двухпакаёвую кватэру. У шурфе, дзе пакуль яшчэ застаюцца гарнякі, тэмпэратура паветра складае 34 градусы, што пры парушэньні санітарных нормаў магло прывесьці да агульных хваробаў.

Першых выратаваных гарнякоў дастаўляюць у шпіталь

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG