Сёньня ў Маскве прадстаўнікі беларускіх сродкаў масавай інфармацыі возьмуць удзел у прэсавай канфэрэнцыі кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Расеі Сяргея Нарышкіна.
Як паведамілі карэспандэнту "Свабоды" ў прэсавай службе расейскага прэзыдэнта, прэсавая канфэрэнцыя Сяргея Нарышкіна будзе тычыцца "актуальнай сытуацыі ў беларуска-расейскіх дачыненьнях". Таксама там адзначылі, што мінулагодняя сустрэча беларускіх журналістаў з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым была "плянавай".
Журналістка сайту “Хартыя-97” Натальля Радзіна распавяла, што ёй патэлефанавалі з прэс-службы прэзыдэнта Расеі і прапанавалі прыехаць на прэс-канфэрэнцыю Нарышкіна ў Крэмль.
"Было сказана, што гэта будзе брыфінг па беларускіх пытаньнях. Гэта мая першая паездка ў Маскву, бо за ўсё сваё жыцьцё ніводнага разу не была ў сталіцы Расеі. Мяне запрашалі на прэс-канфэрэнцыі ў Вашынгтон, Лёндан, Варшаву, Кіеў, Брусэль. Але ўпершыню мяне запрасілі ў Крэмль. Можа, у гэтым прычына таго, што кіраўніцтва Расеі раней ня ведала, ня мела ніякіх адносінаў ні зь беларускай апазыцыяй, ні зь незалежнымі СМІ, бо проста з намі ніяк не кантактавалі? Цяпер гэта вельмі пазытыўны крок. Я рада, што буду на гэтай прэс-канфэрэнцыі і зь першых вуснаў даведаюся пра пазыцыю кіраўніцтва Расеі наконт сытуацыі ў Беларусі".
Намесьніца рэдактара незалежнай газэты "Новы час" Аксана Колб мае пытаньні, на якія хоча пачуць адказ ад высокапастаўленага расейскага чыноўніка.
"Чаму толькі цяпер, чаму ня выбары 2001, 2006 года, чаму пад гэтыя выбары раптам Расея ўбачыла, што Лукашэнка — гэта здраднік, гэта чалавек, які выкрадае людзей і гэтак далей? Што насамрэч адбылося, якая котка прабегла паміж кіраўніцтвам Расеі і Беларусі? Зразумела, гэта не пытаньне прызнаньня Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі. І ня тыя невялікія грошы, якія Расея губляла цягам столькіх гадоў на нафтавым мыта і ўсім астатнім. Таму паўстае пытаньне, чаму цяпер? Калі раптам можна будзе дапусьціць, што Расея, як і захад, не прызнае вынікі гэтых прэзыдэнцкіх выбараў, а падстаў для гэтага ўжо зашмат, што далей, якія будуць рухі з боку расейскага кіраўніцтва? Як і з кім яны зьбіраюцца далей кантактаваць?"
Рэдактар газэты "Новы час" Аляксей Кароль браў удзел у леташняй сустрэчы беларускіх журналістаў з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым. Яна адбылася ў загараднай рэзыдэнцыі расейскага прэзыдэнта “Барвіха” і доўжылася амаль паўтары гадзіны. Цяпер сустрэча зь Сяргеем Нарышкіным.
"Брыфінгі — гэта нармальная зьява. А ў дадзеным выпадку цікавасьць асаблівая да беларуска-расейскіх дачыненьняў, бо ідзе напружаная інфармацыйная вайна. І даведацца зь першых вуснаў аб намерах, тэндэнцыях палітычных задумаў і намераў расейскага боку — гэта даволі важна і цікава. Ёсьць падтэкст, вядома, што гэта наўпроставы сымэтрычны адказ на прэсавую канфэрэнцыю Лукашэнкі. Гэта адценьне ня вельмі прывабнае. Тым ня менш, сама па сабе сустрэча павінна мець пэўнае значэньне як дадатак інфармацыі аб беларуска-расейскіх дачыненьнях".
1 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка зладзіў у Менску прэс-канфэрэнцыю для расейскіх рэгіянальных СМІ. Ён жорстка выказаўся на адрас расейскага кіраўніцтва. У адказ прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў абвінаваціў Лукашэнку ў спробах зрабіць Расею ворагам.