Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гавэл падтрымаў дысыдэнтаў


Былы чэскі прэзыдэнт Вацлаў Гавэл сёньня заклікаў улады Ірану выпусьціць на волю юрыстку і абаронцу правоў чалавека Насрын Сатудэ. Жанчына, пратэстуючы супраць свайго арышту, пачала два тыдні таму галадоўку. Пра яе лёс паведаміла ў Празе, на міжнароднай канфэрэнцыі Форум-2000 іншая іранка, ляўрэтка Нобелеўскай прэміі міру 2003 году Шырын Эбадзі. Па словах Эбадзі, стан арыштаванай праваабаронцы вельмі цяжкі, яе мучаць, не дазваляюць сустрэцца з сям’ёй ці адвакатам. Сама Эбадзі прыехала ў Прагу зь Лёндану, дзе жыве ў эміграцыі.

Экспрэзыдэнт Гавэл заявіў, што будзе і надалей падтрымліваць дысыдэнтаў, зваць іх у Прагу. Вацлаў Гавэл таксама паўтарыў свой заклік да уладаў Кітаю вызваліць сёлетняга ляўрэата Нобелеўскай прэміі міру Лю Сяобо.
XS
SM
MD
LG