Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН выбірае сябраў Рады бясьпекі


Генэральная асамблея ААН сёньня павінна галасаваньнем выбраць пяць новых сябраў у “нясталую”Раду бясьпекі. Гэта функцыя на два гады і пачнецца для новых членаў ад 1 студзеня наступнага году. Кандыдатуры ад афрыканскага, азіяцкага і лаціна-амэрыканскага блёкаў сёлета бясспрэчныя і , чакаецца, што свае месцы лёгка выйграюць Паўднёвая Афрыка, Індыя і Калюмбія. Але змаганьне за месцы ад заходняга блёку будзе няпростым – тут на два мандаты прэтэндуюць тры краіны -- Нямеччына, Партугалія і Канада.

Рада бясьпекі ААН , на якую ўскладзеная адказнасьць за мір і бясьпеку ў сьвеце, мае 15 сябраў. Пяць з іх – гэта сталая Рада бясьпекі, яе сябры -- Брытанія, Кітай, Францыя, Расея і Злучаныя Штаты – маюць права вета. Астатнія 10 сябраў Рады абіраюцца на двухгадовы тэрмін – па пяць штогод.
XS
SM
MD
LG