Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юры Глушакоў (біяграфія)


Глушакоў Юры Эдуардавіч (біяграфія паводле IN-BY.NET)

Нарадзіўся ў Гомелі ў 1966 годзе.

Удавец. Выхоўвае дачку.

Беларус.

Праходзіў службу ў Савецкай Арміі, у войсках ВПС.

Скончыў з адзнакай БДУ і аспірантуру.

Працаваў па рабочых спэцыяльнасьцях.

1997-2005 Працаваў навуковым супрацоўнікам у Гомельскім абласным краязнаўчым музэі.

2006-2009 Выкладчык, асыстэнт кафедры Гомельскага дзяржаўнага мэдыцынскага унівэрсытэту.

Аўтар шэрагу навуковых публікацыяў і сцэнарыяў навукова-папулярных тэлефільмаў для тэлеканалу «Лад».
Грамадзка-палітычная дзейнасьць

1991 Адзін з арганізатараў Чарнобыльскай стачкі ў Гомелі.

1991 Браў удзел у абароне «Белага дома» (Масква).

2003-2007 Дэпутат Гомельскага гарадзкога Савету дэпутатаў. Дэлегат 1-га і 2-га Кангрэсу дэмакратычных сілаў Беларусі, сябра Палітрады АДС.

У цяперашні час – 1-й намесьнік старшыні Беларускай партыі "Зялёныя".
XS
SM
MD
LG