Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менгарвыканкам зноў супраць кампаніі "Гавары праўду!"


Гаспадарчы суд Менску пачаў разгляд пазову Менгарвыканкаму аб пазбаўленьні рэгістрацыі дасьледча-асьветніцкай установы "Рух наперад", якая праводзіць кампанію "Гавары праўду!"

7 ліпеня гэты суд не задаволіў аналягічны пазоў Менгарвыканкаму, які сьцьвярджаў, што "Рух наперад" падаў на дзяржаўную рэгістрацыю "заведама ілжывыя зьвесткі" і заключыў дамову арэнды памяшканьня на праспэкце Машэрава ня ў дзень рэгістрацыі юрыдычнай асобы, 2 лютага, а толькі праз восем дзён.

Аднак судзьдзя прыняў пад увагу довады намесьніка дырэктара "Руху наперад" Ніны Пахлопкі, якая патлумачыла, што 1 лютага было заключана пагадненьне аб намерах арэнды офіснага памяшканьня на праспэкце Машэрава, і ў пазове Менгарвыканкаму адмовіў.

Тым ня менш Менгарвыканкам падаў пазоў у той жа суд аб прызнаньні дамовы арэнды офіса нікчэмнай. 29 ліпеня суд задаволіў гэты пазоў. Спробы "Руху наперад" абскардзіць гэтае рашэньне ў апэляцыйным парадку і ў Вышэйшым гаспадарчым судзе засталіся беспасьпяховымі.

У сувязі з прызнаньнем дамовы арэнды офісу нікчэмнаю Менгарвыканкам ізноў падаў у гаспадарчы суд пазоў аб пазбаўленьні ўстановы дзяржаўнай рэгістрацыі.

Дырэктар установы "Рух наперад" — прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта, лідэр кампаніі "Гавары праўду!" Ўладзімер Някляеў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG