Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква: першы "Дзень гневу" без Лужкова


У Маскве актывісты апазыцыі і праваабаронцы зьбіраюцца правесьці сёньня чарговую акцыю "Дзень гневу" каля будынку мэрыі – нягледзячы на забарону мясцовых уладаў.

Галоўныя патрабаваньні пратэстоўцаў – аднаўленьне беспасярэдніх выбараў ачольнікаў рэгіёнаў і расьсьледаваньне дзейнасьці Юрыя Лужкова, які быў нядаўна звольнены з пасады мэра Масквы.

Папярэднія несанкцыянаваныя акцыі пратэсту супраць палітыкі ўладаў расейскай сталіцы – у сакавіку, чэрвені, жніўні і верасьні – жорстка разганяліся міліцыяй.
XS
SM
MD
LG