Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія міліцыянты пачалі вучыцца на паліцыянтаў


Сёньня на спэцыяльных курсах, якія праводзяцца пры падтрымцы АБСЭ, 25 беларускіх міліцыянтаў пачалі вучыцца сучасным мэтадам дзеяньня паліцыянтаў. На першым этапе вучобы заняткі праводзяць два паліцэйскія інструктары з Вугоршчыны.

Кіраўнік офісу АБСЭ ў Менску амбасадар Бэнэдыкт Галер: «Добрае навучаньне супрацоўнікаў паліцыі зьяўляецца асновай прафэсійнай паліцэйскай службы. Дадзеныя курсы накіраваныя на падтрымку працы Беларусі па паляпшэньні дзейнасьці праваахоўнай службы. Гэта адпавядае міжнародным стандартам і робіцца праз увядзеньне сучасных мэтадаў навучаньня паліцыі праз дыялёг. І тут асноўнай асобай зьяўляецца не выкладчык, а той, хто навучаецца».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG