Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран: арыштавалі двух замежнікаў


Улады Ірану паведамілі пра арышт двух замежнікаў, якія прыбылі ў краіну па турыстычных візах. Паводле дадзеных міністэрства юстыцыі краіны, замежныя грамадзяне, якія назваліся журналістамі, былі затрыманыя ў часе інтэрвію з сынам іранкі Сакіне Махамадзі Ашціані, якую выраклі на сьмяротнае пакараньне за здраду мужу. Паводле зьвестак мясцовага агенцтва ISNA, пад вартай апынуліся грамадзяне Нямеччыны.

Вэрдыкт жанчыне, які прадугледжвае сьмерць праз зьбіцьцё камянямі, асудзілі праваабаронцы і палітычныя лідэры многіх краінаў.
XS
SM
MD
LG