Нобэлеўская прэмія ў галіне эканомікі за 2010 год прысуджаная прафэсару Масачусэцкага тэхналягічнага інстытуту Пітэру Дайманду, прафэсару Паўночна-заходняга ўнівэрсытэту ў штаце Ілінойс Дэйлу Мартэнсэну, а таксама прафэсару Лёнданскай школы эканомікі Хрыстафэру Пісарыдэсу.
Прэміяй адзначаны распрацоўкі ў галіне так званых “рынкавых рэзэрваў”, калі на рынку працы адначасна існуюць як беспрацоўныя людзі, так і вольныя працоўныя месцы.
Прэміяй адзначаны распрацоўкі ў галіне так званых “рынкавых рэзэрваў”, калі на рынку працы адначасна існуюць як беспрацоўныя людзі, так і вольныя працоўныя месцы.