Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацыянальнае багацьце Беларусі скарацілася на 11,5%


Нацыянальнае багацьце Беларусі (без уліку кошту зямлі, нетраў і лясоў) на пачатак 2010 году склала 591,5 трыльёна рублёў.

На пачатак 2009 году нацыянальнае багацьце ацэньвалася ў 511,1 трыльёна рублёў. Такім чынам, у эквіваленце нацыянальнай валюты багацьце Беларусі за 2009 год павялічылася на 15,7%.

Аднак, паводле дадзеных Нацыянальнага банку Беларусі, сярэдні курс беларускага рубля да даляра ЗША ў 2009 годзе склаў 2 792,54 рубля супраць 2 136,29 у 2008 годзе.

Такім чынам, даляравы эквівалент нацыянальнага багацьця Беларусі па выніках 2009 году склаў 211,8 мільярда супраць 239,300 у 2008 годзе.

За год нацыянальнае багацьце скарацілася на 11,5%.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG