Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары ў Расеі


Сёньня ў 77 суб'ектах Расійскай Федэрацыі праходзіць Адзіны дзень галасаваньня: адбываюцца выбары ў мясцовыя заканадаўчыя органы, а таксама кіраўнікоў гарадоў.

У Новасібірскай, Чэлябінскай, Магаданскай, Кастрамской, Белгарадскай абласьцях і Туве абіраюць рэгіянальныя парлямэнты.

Колькасьць вылучаных кандыдатаў перавышае 100 тысяч чалавек.

Яўка выбаршчыкаў на выбарах у мясцовыя заканадаўчыя органы стала вышэй, чым у мінулым годзе, паведамляе Цэнтрвыбаркам Расіі.

Цэнтрвыбаркам і МУС Расіі заяўляюць, што галасаваньне адбываецца спакойна і паведамленьняў пра сур'ёзныя парушэньні не паступала.

У той жа час карэспандэнты Радыё Свабода з Самары і Растова-на-Доне паведамілі, што на шэраг выбарчых участкаў не былі дапушчаныя журналісты і назіральнікі.

Прадстаўнікі партыі "Яблоко" ў Чалябінскай вобласьці заяўляюць аб масавых фактах галасаваньня на даму, а таксама аб подкупе выбаршчыкаў.
XS
SM
MD
LG