Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК Кіргізстану ануляваў вынікі галасаваньня ў акадэміі МУС


Цэнтрвыбаркам Кіргізстану ануляваў вынікі датэрміновага галасаваньня супрацоўнікаў і курсантаў акадэміі МУС на парлямэнцкіх выбарах. Паведамляецца, што гэтыя вынікі былі прызнаныя несапраўднымі, паколькі галасаваньне адбывалася не па пашпартах, а па службовых пасьведчаньнях.

Парлямэнцкія выбары ў Кіргізстане пройдуць у нядзелю. Раней прэзыдэнт краіны Роза Атунбаева заявіла, што ўлады гатовыя да любых правакацыяў і не дапусьцяць масавых беспарадкаў.

У чэрвені на поўдні Кіргізстану ў выніку міжэтнічных сутыкненьняў загінулі сотні людзей.
XS
SM
MD
LG