Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Нефармальная адукацыя існавала ў Беларусі заўжды"


8 кастрычніка ў Беларусі пачаўся традыцыйны Фэстываль нефармальнай адукацыі. У ім прымуць удзел звыш 250 прадстаўнікоў грамадзкіх, камэрцыйных і дзяржаўных арганізацыяў, якія займаюцца адукацыяй і асьветай – зь Беларусі, Армэніі, Азэрбайджану, Малдовы, Нямеччыны, Польшчы, Расеі, Таджыкістану.

Фэстываль праводзіцца ужо трэці раз. З намі на тэлефоннай сувязі Зьміцер Карпіевіч, старшыня аргкамітэту гэтага фэстывалю.

Знактевіч:
Спадар Карпіевіч, што маецца на ўвазе, калі гаворка ідзе пра "нефармальную" адукацыю?

Карпіевіч:
Гэты тэрмін актыўна стаў выкарыстоўвацца апошняе дзесяцігодзьдзе, і яго трэба разумець у сувязі з канцэпцыяй неперарыўнай адукацыі альбо адукацыі на працягу жыцьця. Гэта значыць, што цяпер пашырылася сама трактоўка тэрміну адукацыя. Калі раней пад ім разумелася школьная або ўнівэрсытэцкая адукацыя, то зараз адукацыя – гэта засваеньне новых ведаў і разьвіцьцё новых уменьняў. Тут справа ідзе пра тое, што чалавек павінен навучацца на працягу ўсяго жыцьця.

Канцэпцыя неперарыўнай адукацыі вызначае тры паўнавартасныя сфэры. Па-першае, гэта фармальная адукацыя (сярэдняя, вышэйшая). Па-другое, гэта нефармальная адукацыя – пад ёй разумеецца любы від арганізаванага навучаньня, які адбываецца па-за межамі фармальнага навучаньня і ня зьвязаны з выдачай пасьведчаньняў дзяржаўнага ўзору. Трэцяя сфэра – інфармальная адукацыя, г.зн. самаадукацыя або стыхійнае навучаньне.

Наогул, нефармальная адукацыя – гэта ня новая зьява. У Беларусі яна існавала заўжды. Тут можна нагадаць знакамітыя таварыствы філярэтаў, філяматаў, або дзейнасьць Таварыства беларускай школы ў 20-я гады ХХ стагодзьдзя ў Заходняй Беларусі. Але зараз нефармальная адукацыя якасна зьмяняецца і набывае такое ж значэньне, як і фармальная адукацыя, як і школьная адукацыя, як і вышэйшая.

СЛУХАЦЬ ГУТАРКУ ЦАЛКАМ:


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG