На паўночным захадзе Пакістану ў племянным раёне Паўночны Вазырыстан за мінулыя суткі ў выніку амэрыканскіх ракетных удараў загінулі 9 ваеўнікоў.
Удары нанесьлі бесьпілётныя самалёты, паведамляюць пакістанскія службы бясьпекі.
У верасьні ЗША правялі 20 падобных рэйдаў, ад пачатку кастрычніка – яшчэ 8. Паведамляецца, што такая актывізацыя выкліканая інфармацыяй аб тым, што ваеўнікі, якія базуюцца ў гарах на аўганска-пакістанскім памежжы, рыхтуюць тэрарыстычныя напады ў Эўропе.