Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч: існуе пагроза паглынаньня Ўкраіны Расеяй


Існуе пагроза паглынаньня эканомікі Ўкраіны Расеяй, цытуе словы прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіч выданьне "Ўкраінская праўда".

"Абараняць нацыянальныя інтарэсы трэба. Ня проста языком распавядаць, а эканамічна трэба абараняць", – дадаў украінскі прэзыдэнт.

"Я пастаянна кажу: калі вы такія вялікія, вазьміце і саступіце нам у адным пытаньні, другім, трэцім. Гэта заўсёды было так. Яны, дарэчы, гэтага прытрымліваюцца. Ня хочацца раз-пораз, але мы стараемся пераконваць", - патлумачыў Януковіч сваю пазыцыю.
XS
SM
MD
LG