Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забіты губэрнатар паўночнай аўганскай правінцыі


У Аўганістане забіты губэрнатар паўночнай правінцыі Кундуз. Інцыдэнт адбыўся падчас выбуху мячэці ў суседняй ад Кундузу правінцыі Тахар, куды губэрнатар прыбыў дзеля традыцыйнай малітвы па пятніцах.

Акрамя губэрнатара загінулі найменей яшчэ 14 чалавек. Паводле некаторых зьвестак, бомба была закладзеная ў будынку мячэці.
XS
SM
MD
LG