Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінансісты занепакоеныя пагрозай "валютных войнаў"


Сусьветныя фінансісты занепакоеныя напружанасьцю,якая ўзьнікла паміж шэрагам краінаў у пытаньнях валютна-фінансавай палітыкі.
Чакаецца, што гэтая тэма стане цэнтральнай падчас сёньняшняй нарады міністраў фінансаў і кіраўнікоў цэнтральных банкаў краінаў сьвету ў Вашынгтоне.

Напярэдадні дырэктар-распарадчык Міжнароднага валютнага фонду Дамінік Строс-Кан адзначыў, што найбольш вострым з'яўляецца пытаньне адносна курсу кітайскага юаня, які ЭЗ і ЗША лічаць штучна заніжаным.

Прэзыдэнт Сусьветнага банку Роберт Зэлік заявіў пра небясьпеку "валютных войнаў", якія могуць дэстабілізаваць сусьветную эканоміку.
XS
SM
MD
LG