Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскія грошы для талібаў


Камітэт Сэнату ЗША па ўзброеных сілах апублікаваў вынікі праведзенага ім расьсьледаваньня, якое выявіла, што сродкі, што вылучаюцца амэрыканскім камандаваньнем для найманьня на працу мясцовых супрацоўнікаў службаў бясьпекі ў Афганістане, часта апыналіся ў руках руху «Талібан» і мясцовых палявых камандзіраў.

Паводле апублікаваных Сэнатам дадзеных, амэрыканскае вайсковае камандаваньне не вяло дбайнай праверкі наёмных супрацоўнікаў зь ліку мясцовых жыхароў.

У адным з выпадкаў, кантракт ВПС ЗША дастаўся аддзяленьню брытанскай фірмы, якая наймала ў якасьці ахоўнікаў амэрыканскай авіябазы афганскіх палявых камандзіраў, якія ваююць на баку талібаў.
XS
SM
MD
LG