Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна абмежавала экспарт збожжа


Урад Украіны прыняў рашэньне ўвесьці квоты на экспарт збожжа ў аб'ёме каля 3 млн. тонаў да канца году.

Прычынай увядзеньня квотаў стала неабходнасьць забесьпячэньня харчовай бясьпекі краіны, заявіў кіраўнік профільнага камітэту па пытаньнях аграрнай палітыкі ды зямельных адносінаў Рыгор Калетнік.

Акрамя таго, улады Ўкраіны плянуюць праводзіць маніторынг ўсіх зьдзелак з збожжам.

Па афіцыйных дадзеных, у сувязі з засухай ураджай збожжавых ва Ўкраіне ў 2010 годзе зьнізіўся да 38 млн. тонаў з традыцыйных для апошніх гадоў 48-50 млн. тонаў.
XS
SM
MD
LG