Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністры Эўразьвязу абмеркавалі тэрарыстычную пагрозу


У Люксэмбургу адбылася нарада Рады міністраў юстыцыі і ўнутраных справаў Эўрапейскага Зьвязу. Сярод іншага яны абмеркавалі тэрарыстычную пагрозу, пра павышэньне ўзроўню якой у Эўропе нядаўна заявіў Дзярждэпартамэнт ЗША, а яшчэ раней – спэцслужбы шэрагу эўрапейскіх краінаў.

У сустрэчы ўдзельнічала памочніца міністра нацыянальнай бясьпекі ЗША Джэйн Гол Лут. Дасягнутая дамоўленасьць праводзіць штогадовыя міністэрскія нарады ў пытаньнях бясьпекі паміж Эўразьвязам і ЗША.
XS
SM
MD
LG