Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Атрута дасягнула Дунаю


Таксічныя адкіды алюмініевай вытворчасьці, што выліліся з рэзэрвуару на заводзе ў заходняй Вугоршчыне, дасягнулі галоўнага рэчышча Дунаю. У Харватыі, Сэрбіі і Румыніі – краінах, якія знаходзяцца ніжэй па цячэньні ракі, – улады ўжо арганізавалі кантроль за забруджанасьцю вады. Прадстаўнік вугорскага агенцтва ў надзвычайных становішчах выказаў спадзяваньне, што сур'ёзнага забруджваньня вады ў Дунаі не адбудзецца, бо ў раку трапіла толькі невялікая частка таксічных адкідаў. Сур'ёзна пацярпелі некалькі малых рэкаў на захадзе Вугоршчыны. У іх загінула ўсё жывое.

Вайскоўцы, паліцыянты і дабраахвотнікі змагаюцца з наступствамі найбуйнейшай у гісторыі Вугоршчыны экалягічнай катастрофы. Улады кажуць, што поўнасьцю ачысьціць тэрыторыі можна будзе цягам месяцаў.
XS
SM
MD
LG