Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан: загінуў нямецкі вайсковец


Адзін нямецкі вайсковец загінуў, шасьцёра былі параненыя ў выніку выбуху, які зрабіў сьмяротнік на поўначы Аўганістану. Такія дадзеныя прыводзіць міністэрства абароны Нямеччыны. Талібы, якія ўзялі на сябе адказнасьць за тэракт, заяўляюць пра гібель васьмі вайскоўцаў.

Паведамляецца, што напад адбыўся ў горадзе Пулі Хумры – сталіцы правінцыі Баглан, дзе разьмешчаная большая частка нямецкага кантынгенту, у складзе якога 4500 вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG