Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Таджыкістан не прызнае чалавечых стратаў


Нацыянальная гвардыя Таджыкістану пацьвердзіла паведамленьні аб гібелі сямі чалавек у выніку крушэньня верталёта ў Рашцкім раёне 6 кастрычніка.

Не камэнтуюць у ваенным ведамстве і паведамленьняў мясцовых СМІ са спасылкай на крыніцы ў сілавых структурах аб гібелі ў авіякатастрофе 28-і чалавек, у тым ліку байцоў спэцназу групы "Альфа".

Таксама афіцыйна не камэнтуецца інфармацыя, якая паступіла раней, аб шасьці гвардзейцах, якія загінулі пры падрыве на міне вайсковай машыны.

Апошнія два тыдні ў Рашцкім раёне праводзіцца буйная спэцапэрацыя супраць ваеўнікоў, якія раней напалі на вайсковую калёну, забіўшы 26 чалавек.
XS
SM
MD
LG