Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грэцыі страйкуюць бюджэтнікі


У Грэцыі сёньня пройдзе 24-гадзінны страйк работнікаў бюджэтнага сэктару.

Будуць зачыненыя дзяржаўныя ўстановы, школы, у дзяржаўных лякарнях будуць працаваць толькі службы экстранай дапамогі.

Да акцыі таксама далучацца авіядысьпечары, якія зьбіраюцца спаралізаваць авіяцыйны рух над краінай на чатыры гадзіны.

Забастоўнікі пратэстуюць супраць рэзкага скарачэньня бюджэтных расходаў, на якое Афіны мусілі пайсьці з-за вострага бюджэтнага крызісу.
XS
SM
MD
LG