Міністры транспарту Беларусі і Расеі Іван Шчэрба і Ігар Лявіцін падпісалі пагадненьне аб аўтамабільным кантролі на зьнешняй мяжы "саюзнай дзяржавы".
У пэрспэктыве бакі створаць адзіную тэхналягічную базу для маніторынгу руху транспарту, да якой далучыцца і Казахстан, паведамляе расейскі "Коммерсант".
"Мы не спыняемся, транспарт спыніць немагчыма", — расейскі міністар Ігар Лявіцін.
"Мяжы як такой з Расейскай Фэдэрацыяй цяпер ня будзе, усе транспартныя сродкі, якія ідуць на тэрыторыю Беларусі, Расеі, будуць падлягаць адзінаму кантролю на мытнай мяжы саюзнай дзяржавы", — адзначыў беларускі міністар Іван Шчэрба.
Дакумэнт уступіць у рэальную сілу ў бліжэйшыя дні. Дзякуючы дамове павялічацца транзытныя патокі, і перавозчыкі будуць менш прастойваць у чэргах. І.Шчэрба ўдакладніў, што з мільёну транспартных сродкаў на беларуска-польскай мяжы 400 тысяч ідуць транзытам у Расею.
Ігар Лявіцін паведаміў, што бакі маюць намер адсочваць сыстэму кантролю за аўтатранспартам.
"Мы павінны ў сыстэме он-лайн бачыць у Расеі, што адбываецца на мяжы ў Берасьці, колькі праходзіць машын, і колькі праходзіць з парушэньнямі", — сказаў расейскі міністар.
І.Лявіцін дадаў, што ў пэрспэктыве да расейска-беларускай тэхналягічнай базы далучыцца і Казахстан, што дазволіць маніторыць транзытны паток з Кітаю ў Эўропу.