Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка вярнуўся з Турэччыны


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка знаходзіцца ў Беларусі, у яго сёньня адбудуцца рабочыя сустрэчы.

Пра гэта паведаміў кіраўнік прэзыдэнцкай прэсавай службы Павал Лёгкі.

2 кастрычніка А.Лукашэнка нечакана накіраваўся з рабочым візытам у Турэччыну.

У выходныя адбылася сустрэча з турэцкім прэм'ер-міністрам Рэджэпам Эрдаганам. Паводле афіцыйных крыніцаў, "абмяркоўвалася пытаньне стварэньня зборачных прадпрыемстваў беларускіх аўта- і трактаравытворцаў. Пэўныя пэрспэктывы акрэсьленыя ў супрацоўніцтве ў лёгкай прамысловасьці". Сустрэча з прэзыдэнтам Турэччыны Абдулой Гюлем адбылася ў фармаце рабочай вячэры. Таксама А.Лукашэнка сустрэўся з Канстанцінопальскім патрыярхам Варфаламеем.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG