Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрбія адзначыла 10-годзьдзе масавых выступаў супраць Мілошавіча


Сэрбія сёньня адзначыла 10-годзьдзе масавых дэманстрацыяў, якія прывялі да зьвяржэньня прэзыдэнта Слабадана
Мілошавіча. Тым самым скончылася больш чым дзесяць гадоў войнаў, міжнароднай ізаляцыі і эканамічнага спаду.
5 кастрычніка 2000 году на вуліцы Бялграду выйшлі сотні тысяч чалавек, каб прымусіць Мілошавіча прызнаць паразу на выбарах. Пратэстоўцы ўварваліся ў будынак парлямэнту, які быў часткова зьнішчаны пажарам. Мілошавіч, які пайшоў у адстаўку празь некалькі дзён, быў арыштаваны на наступны год і перададзены ў Міжнародны крымінальны трыбунал у Гаазе, дзе і памёр у 2006 годзе ў часе суду за генацыд.

Сёньня ў выступе на канфэрэнцыі, прысьвечанай юбілею падзеі, прэзыдэнт Сэрбіі Борыс Тадзіч заявіў, што краіна ўсё бліжэй да далучэньня да Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG