Прэзыдэнт Чылі Сабаст'ян Пінэра выказаў надзею на тое, што 33 гарнякі, якія знаходзяцца пад заваламі ўжо два месяцы, будуць паднятыя на паверхню ўжо да канца наступнага тыдня.
Кіраўнік дзяржавы заявіў, што выратавальнікі ўсутыч падабраліся да шахтароў, якія апынуліся ў падземнай пастцы, і выказаў надзею, што яны будуць выратаваныя яшчэ да яго візыту ў Эўропу, заплянаванага на 17 кастрычніка.
Тым часам частка работнікаў гэтай шахты, якія знаходзяцца на паверхні, арганізавалі акцыю пратэсту ў сувязі з тым, што з жніўня не атрымлівалі зарплаты.