Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістане ўдарылі па экстрэмістах зь Нямеччыны


Паводле паведамленьняў пакістанскай выведкі, у выніку амэрыканскіх авіяўдараў па аб'екту на паўночным захадзе краіны забітыя пяць меркаваных экстрэмістаў зь Нямеччыны. У панядзелак бамбаваўся дом у паселішчы Мір-Алі ў рэгіёне Паўночны Вазірыстан, дзе дзейнічаюцб баевікі «Аль-Кайды» і талібы.

За дзень да гэтага ЗША і Вялікая Брытанія заявілі аб нарастаньні небясьпекі тэрактаў у Эўропе. Паводле дадзеных заходніх службаў бясьпекі, на поўначы Пакістану можа дзейнічаць група змоўнікаў, якія плянуюць напады ў эўрапейскіх гарадах.
XS
SM
MD
LG