Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анкара: ЭЗ чыніць перашкоды далучэньню Турэччыны


Прэм'ер-міністар Турэччыны Рэджэп Эрдаган заявіў, што працэсу далучэньня Анкары да Эўразьвязу чыняцца беспрэцэдэнтныя перашкоды. Прамаўляючы на прэсавай канфэрэнцыі ў Сафіі па выніках сустрэчы са сваім баўгарскім калегам Бойка Барысавым, Эрдаган, аднак, дадаў, што Турэччына "рашуча" настроеная на працяг дыялёгу з ЭЗ аб далучэньні.

Барысаў сказаў, што Баўгарыя падтрымлівае далучэньне Турэччыны да ЭЗ. Анкара стартавала перамовы аб далучэньні ў 2005 годзе. Баўгарыя ўступіла ў ЭЗ у 2007 годзе.
XS
SM
MD
LG