Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Беларусі ратыфікавалі сёньня міжурадавае пагадненьне аб вызначэньні пункту стыку дзяржаўных межаў Беларусі, Латвіі і Расеі.
Перамоўны працэс аб урэгуляваньні мяжы паміж трыма краінамі доўжыўся больш за 15 гадоў. Бакі падпісалі адпаведнае міжурадавае пагадненьне сёлета ў студзені ў Менску. Латвія ўжо ратыфікавала дамову, у Расеі гэтае пытаньне не прадугледжвае ратыфікацыі.