Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тайлянд: суд адклаў экстрадыцыю Бута


Суд у Тайляндзе сёньня вырашыў даць ход справе супраць расейскага прадпрымальніка Біктара Бута. Гэтае рашэньне запаволіць працэс яго экстрадыцыі ў ЗША.

20 жніўня апэляцыйны суд у Тайляндзе пастанавіў выдаць Бута ЗША, дзе яго абвінавачваюць у незаокнных пастаўках зброі шэрагу экстрэмісцкіх груповак. Аднак раней у суд быў пададзены яшчэ адзін, паралельны запыт аб экстрадыцыі.

У выніку Бут скарыстаўся правам, якое прадугледжвае закон Тайлянду – настойваць на разглядзе новай справы супраць яго. Паводле назіральнікаў, падсудны і яго абарона імкнуцца сарваць ці зацягнуць працэс экстрадыцыі Бута ў ЗША.
XS
SM
MD
LG