Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На рэгістар знайшлі грошы


Палата прадстаўнікоў адразу ў двух чытаньнях прыняла зьмены ў закон "Аб рэгістры насельніцтва".

Рэгістар — гэта цэнтралізаваная база асабістых дадзеных фізычных асобаў і інфармацыйная сыстэма па яе абслугоўваньні.

Гэты закон прынялі яшчэ ў ліпені 2007 году. Аднак ён не пачаў дзейнічаць з-за таго, што ў бюджэце не было на яго сродкаў.

4 кастрычніка, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў, міністар унутраных спраў Анатоль Куляшоў паведаміў, што на першым этапе рэалізацыі закону трэба набыць імпартнае абсталяваньне больш як на 15 мільярдаў рублёў.

Агульны кошт праекту — 50 мільярдаў рублёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG