Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнцкія выбары ў Босьніі


У Босьніі і Герцагавіне завяршаецца падлік галасоў на выбарах у Прэзыдыюм, якія прайшлі ў нядзелю. Прэзыдыюм – найвышэйшы орган краіны куды ўваходзяць па аднаму прадстаўніку ад кожнай з трох народнасьцяў, што насяляе краіну.

Паводле папярэдняга падліку, ад мусульман перамагае ўмераны палітык Бакір Ізэтбегавіч, сын былога лідэра басьнійскіх мусульман Аліі Ізэтбегавіча. Ён набраў каля траціны галасоў.

Ад харватаў у кіроўны орган мае таксама ўвайсьці ўмераны палітык – Жэлька Комшыч – які выступае за захаваньне тэрытарыяльнай еднасьці краіны.

Сярод басьнійскіх сэрбаў, аднак, лідзіруе Нэбойша Радманавіч, дзейны кіраўнік прэзыдыюму, які дамагаецца аддзяленьня сэрбскай аўтаноміі ад басьнійска-харвацкай фэдэрацыі.

Пасьля распаду былой Югаславіі ў 1990-х гадох на тэрыторыі Босьніі адбылася грамадзянская вайна, якая завяршылася стварэньнем фэдэрацыі, у якой кожная народнасьць мае шырокую аўтаномію.
XS
SM
MD
LG