Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вялікабрытаніі прызналі рэлігію друідаў


У Вялікабрытаніі старажытнае пакланеньне друідаў духам прыроды прызнанае за рэлігію. Такое рашэньне прыняла брытанская Камісія міласэрнасьці. Там заяўляюць, што ўсё больш жыхароў краіны пачалі зьвяртацца да гэтай паганскай веры.

Дзякуючы атрыманьню афіцыйнага статусу рэлігіі арганізацыя "Сетка друідаў" будзе мець права на падатковыя льготы ды на магчымасьць правядзеньня рэгулярных рытуалаў па закліканьні духаў. Усе рытуалы, што праводзяцца друідамі, уключаючы сьвяткаваньне летняга сонцастаяньня ў Стоўнхэнджы, абвешчаныя адкрытымі для ўсіх жадаючых.
XS
SM
MD
LG