Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі бесьпілётнік атакаваў талібаў


Па меншай меры 14 ваяўнікоў былі забітыя ў выніку двух авіяўдараў, што, як мяркуецца, былі нанесеныя амэрыканскімі бесьпілётнымі лятальнымі апаратамі па паўночна-заходняй тэрыторыі Пакістану.

Пра гэта паведаміла агенцтва Рэйтэр, спасылаючыся на прадстаўніка пакістанскіх спэцслужбаў.

ЗША звычайна не пацьвярджаюць і не абвяргаюць інфармацыю аб дзеяньнях іх бесьпілётнікаў.

Пакістанскія ўлады заяўляюць, што толькі з пачатку гэтага году ў Паўночным Вазірыстане было выканана больш за 70 рэйдаў бесьпілотнікаў.
XS
SM
MD
LG