Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анонс: Расея як фактар і тэма выбарчай кампаніі


Прэсавая канфэрэнцыя Аляксандра Лукашэнкі для расейскіх журналістаў – наступ, абарона ці перамір’е ў інфармацыйнай вайне? Ці стануць стасункі з Расеяй камэртонам выбарчай кампаніі? Рускі ці беларускі стыль у кампаніі «Гавары праўду»?

Па гэтых тэмах у «Праскім акцэнце» вядуць спрэчку кіраўнік ініцыятыўнай групы Ўладзімера Някляева Андрэй Дзьмітрыеў, аглядальнік расейскага выданьня «Русский репортёр» Віктар Дзятліковіч і дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Віталь Сіліцкі.

Слухайце перадачу ў нядзелю, 3 кастрычніка, ў 18 гадзінаў.


Прапануем некалькі фрагмэнтаў перадачы:

Сіліцкі: Лукашэнка на прэсавай канфэрэнцыі ў чарговы раз разгарнуў сваю формулу: беларусы -– гэта рускія са знакам якасьці, толькі націск быў зроблены на знак якасьці... Гэта – дыскурс пакрыўджанай калёніі, але навукоўцы скажуць, што гэта нармальны працэс нацыебудаўніцтва... Заяўляць, што твая праграма знаходзіцца ў Крамлі, абвяшчаць пра ўдзел у выбарах у эфіры расейскай радыёстанцыі – мне падаецца, што гэта ня надта ўдалыя крокі ў сэнсе піяру

Дзьмітрыў: Лукашэнка гаворыць, што ў нас ёсьць ворагі ў Расеі, і зараз у гэтых ворагаў зьявіліся твары – гэта твары Мядзьведзева і Пуціна... Цікава, што ён паставіў сябе ў адзін шэраг з Шайміевым, Ілюмжынавым і Лужковым.... Для тых выбаршчыкаў, якія ня вызначыліся, вельмі важна, ці здольны будзе новы лідэр дамаўляцца як з Захадам, гэтак і з Расеяй... Абарона нашых прыхільнікаў, у тым ліку і фінансавая, зусім не супярэчыць каштоўнасьцям.

Дзятліковіч: Калі б у Маскве бачылі шанец на зьмену сытуацыі ў Беларусі, то крокі Масквы былі б больш актыўнымі. ...Праз гэта і жарт Дзьмітрыя Мядзьведзева ў Шанхаі, што нічога добрага ад вынікаў беларускіх выбараў чакаць не даводзіцца. Гэта насамрэч ня жарт, а ўсьведамленьне таго, што на гэтыя выбары Масква ўжо паўплываць ня зможа.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG