Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баі на ўсходзе Таджыкістану


На ўсходзе Таджыкістану ў трохстах кілямэтрах ад сталіцы Душанбэ ідуць баі паміж падразьдзяленьнямі сілавых структураў ды ваяўнікамі.

Як паведамляе ІТАР-ТАСС са спасылкай на крыніцы ў месцы правядзеньня контртэрарыстычнай апэрацыі, баі вядуцца ў цяжкадаступнай цясьніне Камароб ў Раштскім раёне.

Пра колькасьць баевікоў ды іншыя падрабязнасьці апэрацыі не паведамляецца.

22 верасьня на ўсходзе Таджыкістану пачалася буйнамаштабная апэрацыя супраць ваўнікоў, якія за два дні да гэтага напалі на вайсковую аўтакалёну, у выніку чаго загінулі 26 вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG