Расейскі газавы холдынг "Газпром" ды Македонія дамовіліся наконт паставак расейскага газу ў рэспубліку за кошт будаўніцтва адводу ад газаправоду "Паўднёвы паток".
Пра гэта паведаміў начальнік дэпартамэнту па кіраваньні праектамі "Газпрому" Леанід Чугуноў у часе яго візыту ў Македонію.
У "Газпроме" падкрэсьліваюць, што практычная цікавасьць Македоніі да праекту "Паўднёвы паток" зьяўляецца яшчэ адным сьведчаньнем актуальнасьці, важнасьці ды эканамічнай прывабнасьці газаправоду, мэта якога дывэрсыфікаваць маршруты паставак расейскага прыроднага газу ў Паўднёвую ды Цэнтральную Эўропу.
Газаправод "Паўднёвы паток" працягласьцю каля 900 кілямэтраў пройдзе па дне Чорнага мора з Новарасійску ў баўгарскі порт Варна. З 2015 году па ім павінна экспартавацца каля 35% агульнага аб'ёму паставак расейскага газу ў Эўропу.