Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі ахвярамі ксэнафобіі сталі 23 чалавекі


У Расеі сёлета ў выніку ксэнафобіі загінулі 23 чалавекі, больш за 200 былі параненыя, паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на праваабарончы цэнтар "Сова". Адзначаецца, што больш за ўсё злачынстваў, зьвязаных з міжнацыянальнай нянавісьцю, было зафіксавана ў Маскве, Пецярбургу і Ніжнім Ноўгарадзе.

Паводле праваабаронцаў, цяпер у Расеі налічваюцца дзесяткі тысяч актывістаў праварадыкальных арганізацыяў.
XS
SM
MD
LG