Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Смаленскам затрымалі польскіх журналістаў


Расейскія вайскоўцы затрымалі на некалькі гадзін групу зь некалькіх польскіх журналістаў, паведамляе БіБіСі са спасылкай польскія СМІ.

Рэпарцёры спрабавалі зрабіць відэазапіс парэшткаў самалёта прэзыдэнта Польшчы, які разьбіўся 10 красавіка сёлета.

Вайскоўцы затрымалі журналістаў за пранікненьне на забароненую тэрыторыю, але пазьней адпусьцілі. Расейскія праваахоўныя органы зьняпраўджваюць факт затрыманьня.
XS
SM
MD
LG