Прадстаўнікі камітэтаў "Чырвонага крыжа" Паўночнай і Паўднёвай Карэяў дамовіліся аб правядзеньні тыднёвай сустрэчы паміж членамі сямей, якіх разьдзяліла вайна 1949-1953 гадоў.
У сустрэчы возьмуць удзел да двухсот сямей, якія будуць абраныя шляхам кампутарнага лёсаваньня сярод 10 тысяч чалавек, што падалі заяўку на ўдзел у праграму.
Паводле "Чырвонага крыжа", толькі ў Паўднёвай Карэі больш за 80 тысяч чалавек маюць сваякоў па іншы бок мяжы. Чатыры тысячы зь іх паміраюць штогод ад старасьці, так і не дачакаўшыся сустрэчы.