Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнсацыйная перамога беларускіх дзяўчат


Зборная Беларусі сэнсацыйна зь лікам 70:53 перамагла зборную Расеі ў чвэрцьфінальным матчы на чэмпіянаце сьвету па баскетболе ў Чэхіі.

У паўфінальным матчы беларускія баскетбалісткі сустрэнуцца зь пераможцам пары Аўстралія-Чэхія. Матч адбудзецца заўтра ўвечары.

У іншых чвэрцьфіналах сустрэнуцца зборныя ЗША-Карэя і Гішпанія-Францыя.

Зборная Беларусі захапіла лідэрства зь першых хвілінаў матчу і не дазволіла суперніцам ні разу выйсьці наперад. Пры гэтым зборная Расеі выйшла ў чвэрцьфінал, не пацярпеўшы ніводнай паразы і заняўшы ў сваёй групе першае месца. Беларускі выйшлі ў чвэрцьфінал з чацьвёртага месца.

Гэта - найвялікшы посьпех беларускіх зборных у чэмпіянатах сьвету ў камандных гульнёвых відах спорту за часы існаваньня незалежнай Беларусі.

У 2002 годзе на зімой Алімпіядзе зборная Беларусі па хакеі выйграла чвэрцьфінальны матч у каманды Швэцыі і выйшла ў паўфінал.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG